Махляр выкраў з Баранавіцкага камбіната кансервы на 25 тыс. даляраў

12.03.2011 09:28
Архив Редакция

Супрацоўнікі Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Берасцейскай вобласці 10 сакавіка распачалі крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу Беларусі (махлярства ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да 25-гадовага жыхара Ваўкавыску Гарадзенскай вобласці. Мужчыну падазраюць у тым, што ён ашуканскім шляхам завалодаў плодагародніннымі кансервамі Баранавіцкага камбіната харчовых прадуктаў агульным коштам 76 млн. рублёў (25 тыс. даляраў). 

Начальніца папярэдняга расследавання Іна Семянюк распавяла, што падазраваны, будучы кіраўніком аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю ў Ваўкавыску, 25 лістапада 2010 года ад імя дырэктара аднаго з прыватных гандлёвых прадпрыемстваў заключыў дамову з Баранавіцкім камбінатам харчовых прадуктаў на пастаўку плодагароднінных кансерваў. Прадпрымальнік без перадаплаты атрымаў прадукцыю, рэалізаваў яе, а вытаргаваныя грошы прысвоіў, перадае БелаПАН.

Крымінальная справа ўзбуджаная па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Баранавіцкага ГАУС. Між тым, махляр у цяперашні час ужо ўтрымліваецца пад вартай у Городні за іншае злачынства.

Как вам новость?
Головоломки