Махляр з Мінску за месяц "здаў" сваю кватэру чатыры разы

28.04.2011 09:00
Архив Редакция

Супрацоўнікі Заводскага РУУС Мінску затрымалі 20-гадовага раней неаднаразова судзімага мінчука па падазрэнні ў махлярстве. Па дадзеных следства, малады чалавек за месяц тройчы "здаў" сваю кватэру, у якой ужо жылі двое кватарантаў.

Аб’явы з выгаднай прапановай аб здачы кватэры ўнаём махляр размяшчаў у інтэрнэце. Цану за арэнду кватэры мужчына выстаўляў значна ніжэй за рынкавую, але пры гэтым патрабаваў у кватарантаў перадаплату за год. Наяўнасць у кватэры чужых рэчаў новым кліентам тлумачылася проста: старыя жыхары павінны з дня на дзень з’ехаць.

Аднаму з патэнцыйных кватэранаймальнікаў, якія аплацілі аванс, у рэшце рэшт надакучылі бясконцыя адгаворкі гаспадара кватэры, і ён звярнуўся з заявай у міліцыю. Праваахоўныя органы пасля правядзення праверкі высветлілі, што ашуканы кватэраздымшчык аказаўся не адзіным.

Супрацоўнікі следчага аддзелу папярэдняга расследавання Завадскога РУУС у дачыненні да падазраванага ў махлярстве распачалі крымінальную справу. Праводзіцца расследаванне.

Акрамя таго, у ходзе следства высветлілася, што мужчына таксама браў у знаёмых у часовае карыстанне скутар і плэер, а вяртаць іх не спяшаўся. Пры гэтым зламыснік дзейнічаў па той жа схеме, што і з кватэрай: спачатку даваў абавязацельствы, потым апераваў адгаворкамі, затым зусім пераставаў рэагаваць на тэлефонныя званкі.

Как вам новость?