Махлярка з Мінску падманула дабрачынныя фонды на 75,3 тыс. даляраў

18.04.2011 16:58
Архив Редакция

Мінчанку, якая на працягу трох гадоў падманным шляхам атрымлівала грошы розных замежных дабрачынных фондаў на лячэнне дзяцей-інвалідаў, асудзілі на два гады абмежавання волі. У судзе было даказана, што махлярцы ўдалося падмануць дабрачынныя арганізацыі на суму больш за 230 млн. рублёў (75,3 тыс. даляраў).

Грошы, якія вылучалі фонды на лячэнне дзяцей, жанчына выдаткоўвала на асабістыя патрэбы. Пры гэтым ні яна сама, ні яе муж нідзе не працавалі, паведаміў начальнік следчага аддзелу Ленінскага РУУС Дзмітры Сёмкаў.

У якасці доказаў мэтавага выдаткоўвання сродкаў, махлярка рэгулярна падавала ў фонды дакументы, якія нібыта пацвярджаюць правядзенне лячэбных мерапрыемстваў у расійскіх клініках. Аднак дадзеныя дакументы былі вельмі сумнеўнага паходжання. Акрамя таго, на думку беларускіх медыкаў, дарагія курсы лячэння, на якія нібыта расходваліся велізарныя сродкі, былі не толькі немэтазгодныя, але часам нават нерэальныя.

Как вам новость?
Головоломки