Мазырскі НПЗ пачаў выпуск бензіну стандарту Еўра-5

20.09.2010 17:22
Архив Редакция

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (МНПЗ) 16 верасня вырабіў першую партыю бензіну, які адпавядае патрабаванням еўрапейскага стандарту EN 228 (Еўра-5). Аўтабензін еўрапейскай якасці плануецца пастаўляць як на экспарт, так і на ўнутраны рынак Беларусі, паведамілі на прадпрыемстве.

У канцы жніўні 2010 года МНПЗ ўвёў у эксплуатацыю ўстаноўку гідраабяссервання бензіну каталітычнага крэкінгу, якая дазволіла вырабляць бензін стандарту Еўра-5, перадае БелаПАН.

Магутнасць новай устаноўкі — больш за мільён тон на год. Агульны кошт праекту — каля 100 млн. даляраў. Інвестыцыйны праект па будаўніцтве ўстаноўкі гідраабяссервання бензіну з’яўляецца часткай комплекснага плану тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства.

Как вам новость?
Головоломки