Мазырскі НПЗ стаў самым прыбытковым прадпрыемствам Беларусі

12.07.2010 16:03
Архив Редакция

У першым паўгоддзі 2010 года беларуская нафтаперапрацоўчая галіна працавала прыбыткова, нягледзячы на змененыя ўмовы паставак сыравіны з Расіі. Рэйтынг самых паспяховых беларускіх ААТ узначаліў Мазырскі НПЗ, ягоны прыбытак склаў каля 185 млрд. рублёў. Чысты прыбытак прадпрыемства за ўвесь 2009 год склаў крыху больш за 190 млрд. рублёў (каля 65 млн. даляраў).

У той жа час другі беларускі гігант нафтаперапрацоўкі НПЗ у Наваполацку («Нафтан»), наадварот, узначаліў дзясятку самых стратных ААТ у Беларусі. Паводле дадзеных міністэрства фінансаў Беларусі, ягоныя страты склалі 42 млрд. рублёў.

Самае прыбытковае ААТ па выніках 2009 года — расійска-беларускае СП «Брэстгазаапарат» — заняло пятае месца.

З беларускіх прадпрыемстваў хімічнай і цяжкай прамысловасці найбольшую прыбытковасць за першую палову бягучага года прадэманстравалі МАЗ, БелАЗ, «Гроднаазот», «Брэстгазаапарат», Гомельскі хімічны завод, «Гроднахімвалакно». Стратнымі аказаліся «Белшына», «Магілёўхімвалакно» і «Гарызонт», паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

З вытворцаў прадуктаў харчавання значны прыбытак атрымалі «Бабушкина крынка», «Беллакт», Бярозаўскі і Слуцкі сыраробныя камбінаты, птушкафабрыка «Дружба», агракамбінат «Дзяржынскі» і іншыя. Стратнымі аказаліся бровары «Крыніца» і «Белсолад».

Как вам новость?
Головоломки