Мазырскі НПЗ знізіў перапрацоўку нафты ў чэрвені амаль на 30%

08.07.2010 08:47
Архив Редакция

Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод знізіў перапрацоўку нафты ў чэрвені на 29% да паказчыку чэрвеня 2009 года, калі перапрацоўка нафты складала 950 тыс. тон. У мінулым месяцы Мазырскі НПЗ перапрацаваў 175 тыс. тон альтэрнатыўнае вуглевадароднае сыравіны з агульнага аб'ёму перапрацоўкі ў 675 тыс. тон, расказала крыніца ў органах дзяржкіравання.

«Сёлета па прычыне змянення ўмоваў імпарту расійскай нафты беларускія НПЗ у мэтах павышэння эфектыўнасці нафтаперапрацоўкі мініманізуюць закупку нафты з стандартнай расійскай пошлінай і імкнуцца павялічыць перапрацоўку больш таннай альтэрнатыўнай вуглевадароднай сыравіны», — адзначыла крыніца, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Паводле інфармацыі крыніцы, Мазырскі НПЗ у цяперашнім годзе паступова павялічвае аб’ём закупкі і перапрацоўкі альтэрнатыўнае сыравіны. «Ужо ў чэрвені аб’ём яго перапрацоўкі павялічыўся ў параўнанні з траўнем прыкладна на 30 тыс. тон», — дадаў чыноўнік.

«У чэрвені завод закупіў для другаснай перапрацоўкі 50 тыс. тон выкуумнага газойля і каля 125 тыс. тон паліва суднавога малавязкага (ПСМ)», — сказала крыніца. Максімальна эфектыўная загрузка беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў у 2010 годзе была вызначана на ўзроўні 15,8 млн. тон нафты, у тым ліку 6,3 млн. тон — бяспошлінная нафта, 1,7 млн. тон — беларуская нафта, 7,8 млн. тон — расійская нафта са спагнаннем 100% мытнай пошліны.

Запланаваныя пастаўкі ў Беларусь венесуэльскай нафты ў аб’ёме чатырох мільёнаў тон разглядаюцца «як дадатковыя аб’ёмы да расійскай нафты». У мінулым годзе Мазырскі НПЗ перапрацаваў каля 11 млн. тон нафты.

Как вам новость?