Мід Ізраіля пацвердзіў адпраўку ў Мінск ізраільскіх спецыялістаў

12.04.2011 12:45
Архив Редакция

Міністры замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і Ізраіля Авігдор Ліберман падчас тэлефоннай размовы дамовіліся аб тым, што ў Мінск прыбудзе група ізраільскіх спецыялістаў. "Падчас гутаркі зайшла гаворка пра тое, чым наша краіна можа дапамагчы. Ужо сёння ў Мінск выляціць каманда спецыялістаў", — паведаміла крыніца ў атачэнні кіраўніка ізраільскага МЗС.

Паводле яго слоў, Авігдор Ліберман «патэлефанаваў у Мінск, каб ад імя ўрада Ізраіля выказаць спачуванні Беларусі, якую ўпершыню спасцігла такая трагедыя», перадае NEWSru.co.il.

У ізраільскую групу, якая пакуль яшчэ фармуецца, увойдуць прадстаўнікі Службы агульнай бяспекі (ШАБАК), паліцыянты спецыялісты па апазнання парэшткаў і эксперты ў галіне барацьбы з тэрорам. Ужо 12 красавіка чатыры супрацоўніка ізраільскай паліцыі (два крыміналісты і два спецыялісты па выбуховых рэчывах), двое з якіх валодаюць расійскай мовай, вылецяць у Мінск.

Как вам новость?
Головоломки