Медыкі: кожны пяты шлюб у Беларусі бясплодны

18.02.2011 13:06
Архив Редакция

Практычна кожны пяты шлюб у Беларусі з'яўляецца бясплодным. Прычына гэтага крыецца ў інфекцыях, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППШ). Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі кафедры скурных і венерычных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Між тым у 2010 годзе паказчык захворвання ІППШ у краіне ў 2010 годзе знізіўся на 7,7%, склаўшы 1455 выпадкаў на 100 тыс. чалавек.

Па колькасці захворванняў лідзіруе Гарадзенская вобласць (2975 выпадкаў на 100 тыс.), Берасцейская (1869), Магілёўская (1688), Гомельская (1246), Віцебская (1130), Мінская (1072), Мінск (797), перадае партал «Мы«.

Сярод ІППШ часцей за ўсё фіксуецца урэаплазмоз (каля 20%), трыхаманоз (10%), хламідыёз (8,5%). Разам з тым у параўнанні з 2009 годам на 33% скарацілася захворвальнасць на сіфіліс, на 32% — мікаплазмоз, на 24% — урэаплазмоз, на 19% — хламідыёз, на 17% — ганарэю, на 14,6% — генітальны герпес, на 11% — трыхаманіяз. Пры гэтым на 5% часцей сталі выяўляць анагенітальныя бародаўкі.

Як паведамляў Тэлеграф, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, выступаючы 16 лютага ў Палаце прадстаўнікоў, заявіў аб неабходнасці прыняцця мераў, накіраваных на спыненне дэпапуляцыі беларускай нацыі. «Калі мы гэтага не зробім, то які сэнс у тым, што мы з вамі карачымся, калі праз 200 гадоў можа не быць нашага народа?», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Как вам новость?
Головоломки