Мінская міліцыя не змагла затрымаць рабаўніка банка "па гарачых слядах"

01.06.2010 11:03
Архив Редакция

Супрацоўнікі сталічнай міліцыі не змаглі затрымаць "па гарачых слядах" рабаўніка, які напаў на аддзяленне банка «Мінск-Масква». Адразу пасля разбойнага нападу ў Мінску быў уведзены спецыяльны план «Сірэна», аднак ён не прынёс вынікаў, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Па факце разбойнага нападу следчы аддзел папярэдняга расследавання Маскоўскага РУУС узбудзіў крымінальную справу па ч.3 арт.207 КК («Разбой»). Аператыўнікі адпрацоўваюць розныя версіі здарэння, а таксама праводзяць увесь комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на раскрыццё гэтага злачынства.

У ходзе расследавання ўстаноўлена, што зламыснік выкраў з банка 5,2 тыс. даляраў, 4,1 тыс. еўра і 516 тыс. расійскіх рублёў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, разбойны напад на аддзяленне банка «Мінск-Масква», размешчанага на вуліцы Ясеніна, 30 быў здзейснены 31 траўня каля 13:00. «Невядомы пад пагрозай двух прадметаў, падобных на пісталеты, завалодаў сумай у далярах, еўра і расійскіх рублях», — адзначалася ў паведамленні ГУУС Мінгарвыканкама.

Праваахоўныя органы ўдакладняюць прыкметы грабежніка, а таксама праводзяць увесь комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы злодзея.

Как вам новость?
Головоломки