МЭР РФ: пошліны на нафту — пытанне прынцыповага падыходу

07.06.2010 09:01
Архив Редакция

Міністр эканамічнага развіцця Расіі Эльвіра Набіуліна заявіла, што пытанне пошлінаў на нафту і нафтапрадукты для Беларусі будзе вырашацца ў кантэксце фармавання адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Мытнага саюза. "Тут пытанне хутчэй прынцыповага падыходу", — адзначыла кіраўніца МЭР РФ.

«Што тычыцца экспартных пошлінаў на нафту, нафтапрадукты, то гэтае пытанне мы будзем вырашаць адначасова з рашэннем ўсіх пытанняў па адзінай эканамічным прасторы. Таму што менавіта АЭП прадугледжвае гарманізацыю многіх асноўных умоваў эканамічнай дзейнасці для гаспадарчых суб’ектаў. Гэтыя экспартныя пошліны, на наш погляд, адносяцца менавіта да такога роду пытанняў», — патлумачыла пазіцыю Расіі Эльвіра Набіуліна.

Па словах расійскага міністра, якія прыводзіць ИТАР-ТАСС, Масква гатова разглядаць усе пытанні, але «у кантэксце фармавання ўжо наступнага этапу нашай інтэграцыі», таму што Расія, Беларусь і Казахстан за Мытным саюзам «дамовіліся вельмі актыўна рухацца ў напрамку Адзінай эканамічнай прасторы» .

Кіраўнік МЭР РФ таксама паведаміла, што ў цяперашні час краіны Мытнага саюза маюць намер інтэнсіфікаваць працу па стварэнні адзінай эканамічнай прасторы, якую трэба запусціць з першага студзеня 2012 года.

«Гаворка ідзе аб гарманізацыі прадстаўлення субсідый прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гарманізацыі ўмоваў дзяржаўных закупак, аб галіновых пагадненнях, у тым ліку ў галіне энергетыкі, натуральных манаполій — гэта значыць, аб ключавых параметрах, якія вызначаюць умовы дзейнасці нашых прадпрыемстваў», — расказала Эльвіра Набіуліна.

Как вам новость?