Мезін вырашыў застацца ў мінскім "Дынама"

07.07.2010 09:52
Архив Редакция

Андрэй Мезін і кіраўніцтва ХК «Дынама-Мінск» у выніку канструктыўнага дыялогу здолелі прыйсці да дамоўленасцяў па ўсіх істотных умовах кантракту, які быў спачатку скасаваны. Канфліктная сітуацыя, якая ўзнікла на пачатку міжсезоння, вырашылася станоўчым чынам.

Рашэнне бакоў стала вынікам прафесійнага дыялогу новага кіраўніцтва ХК «Дынама-Мінск» і Андрэя Мезіна, разумнай пазіцыі, занятай галкіперам, паведамляе афіцыйны сайт клубу.

«Пры камплектаванні каманды мы надалі асаблівую ўвагу неабходнасці наяўнасці моцнай абароннай лініі. Мы спадзяемся, што ў гульнях будучага сезону як за «Дынама-Мінск» у КХЛ, так і за зборную краіны Андрэй Мезін будзе дэманстраваць высокі ўзровень хакейнага майстэрства, які мы прывыклі бачыць у яго выкананні на шматлікіх турнірах топ-ўзроўню — чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях. У Андрэя ёсць усе шанцы стаць асноўным галкіперам нашай каманды, мы верым у яго», — адзначыў выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара ХК «Дынама-Мінск» Аляксей Торбін.

Как вам новость?
Головоломки