МФК купіла 20% акцыяў Беларускага народнага банка за 8,2 млн. даляраў

09.07.2010 08:41
Архив Редакция

Міжнародная фінансавая карпарацыя (МФК) набыла 19,9% акцый ААТ «Беларускі народны банк» за 8,2 млн. даляраў і дала крэдыт на пяць мільёнаў даляраў на развіццё малога і сярэдняга бізнэсу. Па словах Іраклія Грылауры, які з'яўляецца гендырэктарам АТ «Банк Грузіі», якому належыць амаль 80% акцый БНБ, інвестыцыі МФК пацвярджаюць надзейнасць, празрыстасць і сучаснасць Беларускага народнага банка.

У сваю чаргу, кіраўнік прадстаўніцтва МФК у Беларусі Крэйг Бэл адзначыў, што «БНБ стаўся першым банкам у Беларусі, які атрымаў адначасова інвестыцыі ў акцыянерны капітал і крэдыт, а таксама гарантыі знешнегандлёвых аперацыяў», перадае БелаПАН.

«Інвестыцыі дазволяць падтрымаць стратэгію развіцця банка на беларускім рынку, прадастаўляць сучасныя прадукты і якасна аказваць паслугі прыватным кампаніям», — падкрэсліў Крэйг Бэл.

Кіраўнік прадстаўніцтва МФК таксама дадаў, што інвестыцыі МФК у БНБ з’яўляюцца часткай агульнай стратэгіі карпарацыі ў Беларусі, асноўная мэта якой заключаецца ў паляпшэнні доступу да фінансавання прыватнага сектара эканомікі.