МФК працягне скупляць акцыі беларускіх банкаў

09.07.2010 09:05
Архив Редакция

Міжнародная фінансавая карпарацыя працягне інвеставаць у банкаўскі сектар Беларусі, робячы пры гэтым акцэнт на куплю акцыяў прыватных банкаў. Пры гэтым, па словах пастаяннага прадстаўніка арганізацыі, якая ўваходзіць у групу Сусветнага банка, у Беларусі Крэйга Бэла, МФК цікавіць не толькі ўдзел у акцыянерным капітале беларускіх банкаў.

«Мы зацікаўлены як ва ўдзеле ў акцыянерным капітале, так і ў прадстаўленні крэдытных сродкаў для фінансавання малога і сярэдняга бізнэсу і на іншыя мэты. Пакуль яшчэ рана казаць пра тое, якія банкі будуць прадстаўляць для нас асаблівую цікавасць, але мы чакаем далейшага пашырэння інвестыцыйнага партфеля для Беларусі», — сказаў Крэйг Бэл, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Пастаянны прадсатўнік МФК адзначыў, што арганізацыя арыентуецца, перш за ўсё, на прыватны сектар, таму «любыя інвестыцыі, якія мы можам ажыццявіць у прыватныя банкі або банкі, якія прадстаўляюць фінансаванне малому і сярэдняму бізнэсу, акажуцца значнымі для беларускага рынку».

Разам з тым, Крэйг Бэл падкрэсліў, што ў цяперашні час чакаць вялікіх інвестыцыяў МФК у беларускія банкі не варта, таму што для гэтага, па яго словах, павінны праходзіць «структурныя змены, павінен развівацца і пашырацца банкаўскі сектар».

Бэл: беларускія банкі справіліся з крызісам, таму што тут не было крэдытнага буму

Пастаянны прадстаўнік МФК таксама адзначыў, што эканамічны крызіс адбіўся на беларускіх банках у значна меншай ступені, чым на банкаўскім сектары іншых краінаў. На думку Крэйга Бэла, часткова гэта тлумачыцца тым, што ў Беларусі не было крэдытнага буму, які меў месца ў іншых краінах.

«Акрамя таго, расце разуменне з боку органаў улады, што пашыраны і больш моцны сектар малых і сярэдніх прадпрыемстваў неабходны для ўстойлівага эканамічнага развіцця. Гэта, у сваю чаргу, станоўча адбіваецца на банкаўскай сістэме», — сказаў пастаянны прадстаўнік МФК у Беларусі.

Сваю інвестыцыйную дзейнасць у Беларусі МФК пачала ў 2004 годзе, хаця Беларусь уваходзіць у карпарацыю з 1992 года. Да цяперашняга моманту арганізацыя інвеставала ў беларускі банкаўскі сектар каля 260 млн. даляраў. Гэтыя сродкі часткова прадстаўляліся ў выглядзе крэдытаў «Прыёрбанку», «Белгазпрамбанку», «Беларускаму банку малога бізнэсу».

Как вам новость?