МФК: стратэгіі лібералізацыі ў Беларусі няма

03.06.2010 10:38
Архив Редакция

Пэўная работа па лібералізацыі ў Беларусі працягваецца, але, як такой, стратэгіі лібералізацыі ў краіне няма. Пра гэта на круглым стале ў Мінску другога чэрвеня заявіў эксперт Міжнароднай фінансавай карпарацыі Валеры Фадзееў.

«Часам атрымліваецца, што зрабілі нейкі крок, не ўзгадніўшы з іншымі крокамі і быццам бы добрую справу зрабілі, але… Вось цяпер можна зарэгістраваць бізнэс за адзін дзень. Але нявырашанай застаецца праблема ліцэнзавання», — цытуе БелаПАН словы спецыяліста МФК.

Па інфармацыі Валерыя Фадзеева, праект указа прэзідэнта Беларусі аб ліцэнзаванні практычна ўзгоднены і павінен быць у бліжэйшы час падпісаны.

Круглы стол быў арганізаваны Асацыяцыяй малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і быў прысвечаны праблемам бізнэсу і права.

Как вам новость?
Головоломки