Мінская міліцыя заклікае банкі палепшыць бяспеку

12.07.2010 14:46
Архив Редакция

Мінская міліцыя заклікае банкі палепшыць бяспеку і 15 ліпеня правядзе адзіны дзень прафілактыкі, які будзе прысвечаны пытанням бяспекі банкаўскіх установаў. Па словах начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі (УАПП) ГУУС Мінгарвыканкама Юрыя Сарокіна, мэтай дадзенага прафілактычнага дня з'яўляецца павышэнне бяспекі як саміх аб'ектаў банкаўскай сферы, так і людзей, якія працуюць у іх.

«Апошнія рэзанансныя злачынствы ў чарговы раз пацвердзілі вялікую ісціну: ірвецца там, дзе тонка. Кіраўніцтва ГУУС яшчэ задоўга да здзяйснення дадзенага віду злачынстваў звяртала ўвагу на неабходнасць узмацнення аховы аб’ектаў банкаўскай сістэмы. На жаль, часам меры прымаліся ўжо пасля таго, як злачынства зроблена. І каб павысіць узровень бяспекі банкаўскіх установаў і падрыхтоўку працаўнікоў, чарговы адзіны дзень прафілактыкі мы прысвяцілі менавіта гэтаму праблемнаму пытанню», — расказаў Юры Сарокін.

На папярэднім этапе (з 12 па 14 ліпеня) супрацоўнікі сталічнай міліцыі правядуць дадатковы аналіз аператыўнай абстаноўкі, звязанай са здзяйсненнем замахаў на аб’екты банкаўскай сістэмы, на падставе чаго будзе праведзены разлік сіл і сродкаў і расстаноўка асабістага складу.

У гэты перыяд міліцыянты таксама правядуць абследаванне аб’ектаў банкаўскіх установаў на прадмет інжынерна-тэхнічнай умацаванасці, працаздольнасці ручных сістэмаў сігналізацыі, наяўнасці сістэмаў відэаназірання. Пры неабходнасці міліцыянты ўнясуць прапановы ў паляпшэнне тэхнічнай ўмацаванасці аб’ектаў, а таксама даабсталяванне іх тэхнічнымі сродкамі аховы.

15 ліпеня супрацоўнікі сталічнай міліцыі правядуць інструктаж з супрацоўнікамі банкаўскіх устаноў, якія ажыццяўляюць аперацыі з наяўнымі грашовымі сродкамі. Падчас інструктажоў будуць даведзеныя спосабы асабістай бяспекі і інфармацыя аб дзеяннях пры ўзнікненні надзвычайных здарэнняў і злачынных замахаў. Таксама міліцыянты дадаткова паведамяць працаўнікам банкаўскіх структураў і ўстаноў прыкметы асобаў, падазраваных у здзяйсненні злачынстваў у дачыненні да працаўнікоў банкаў.

Как вам новость?
Головоломки