Мытны кодэкс МС цалкам уваходзіць ў сілу шостага ліпеня

05.07.2010 10:59
Архив Редакция

Беларусь, Казахстан і Расія падпісалі заяву аб уступленні ў сілу Мытнага кодэксу Мытнага саюза. У поўную сілу кодэкс пачне працаваць з шостага ліпеня. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў на прэс-канферэнцыі па выніках паседжання Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС.

«Была падпісана заява ў сувязі з тым, што ўступіў у сілу Мытны кодэкс. У адносінах паміж трыма краінамі ён уступіць у сілу шостага ліпеня, а для Расіі і Казахстана ўступіў у сілу з першага ліпеня», — адзначыў кіраўнік РФ, паведамляе РИА «Новости».

Як заявіў сёння, пятага ліпеня, у Астане першы намеснік старшыні ўрада Расіі Ігар Шувалаў, «з заўтрашняга дня, шостага ліпеня 2010, утвараецца адзіная мытная тэрыторыя паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам. На адзінай мытнай тэрыторыі будзе прымяняцца адзіны Мытны кодэкс Мытнага саюза і ўсе вынікаючыя дакументы, міжнародныя дамовы», перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, трэцяга ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што беларускі бок ратыфікаваў Мытны кодэкс і ўсе астатнія дакументы, неабходныя для запуску Мытнага саюза ў трохбаковым фармаце. 28 траўня Расія і Казахстан без удзелу Беларусі заявілі, што на двухбаковай аснове першага ліпеня ўвядуць у дзеянне Мытны кодэкс і шэраг міжнародных дамоваў, якія прымаюцца ў развіццё палажэнняў Мытнага кодэкса.

Как вам новость?
Головоломки