Мытны кодэкс не мяняе правілы ўвозу аўто ў Беларусь фізічнымі асобамі

30.06.2010 09:29
Архив Редакция

Увоз легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі на тэрыторыю краін-членаў Мытнага саюза будзе рэгулявацца нацыянальным заканадаўствам гэтых краін. Пра гэта заявіў 29 чэрвеня намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргей Барысюк. Такім чынам, першага ліпеня правілы ўвозу аўто фізічнымі асобамі ў Беларусь не зменяцца.

Сяргей Барысюк заявіў, што Мытны кодэкс МС не ўстанаўлівае стаўкі пошлінаў на легкавыя аўтамабілі для фізічных асобаў. «Дадзенае пытанне рэгулюецца асобным міжурадавым пагадненнем, узгадненне якога ў цяперашні час яшчэ не завершана», — заявіў намеснік старшыні ДМК, перадае БелТА.

Па словах Сяргея Барысюк, паводле Мытнага кодэксу Мытнага саюза, калі якія-небудзь нормы, вызначаныя кодэксам, на момант уступлення яго ў сілу не ўрэгуляваныя ні рашэннямі Камісіі Мытнага саюза, ні міжурадавымі пагадненнямі, гэтыя нормы рэгулююцца нацыянальным заканадаўствам.

Прадстаўнік ДМК заявіў, што на тэрыторыі Беларусі і Расіі будуць дзейнічаць адны і тыя ж нормы ўвозу асабістае маёмасці і транспартных сродкаў фізічнымі асобамі. «Парадак ўвозу асабістае маёмасці і транспартных сродкаў фізічнымі асобамі на тэрыторыю Беларусі будзе такі ж, як і пры ўвозе асабістае маёмасці і транспартных сродкаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», — адзначыў ён.

Пакуль не падпісана пагадненне, у Расіі будзе таксама дзейнічаць нацыянальнае заканадаўства. Але, як нагадаў Сяргей Барысюк, згодна з ім устаноўлены павышаныя стаўкі пошлінаў на транспартныя сродкі, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі. Таму пры ўвозе аўтамабіляў на тэрыторыю Расіі грамадзянамі Беларусі ці любой іншай краіны, знятых з рэгістрацыйнага ўліку ў Беларусі, мытным органам РФ неабходна будзе выплаціць суму, эквівалентную мытнай пошліне.

Как вам новость?
Головоломки