Мытны саюз пачынае перамовы аб свабодным гандлі з ЕС

23.11.2010 13:43
Архив

Перамовы па пагадненні аб свабодным гандлі паміж Еўрапейскай асацыяцыяй свабоднага гандлю (Швейцарыя, Ліхтэнштэйн, Ісландыя і Нарвегія) і Мытным саюзам (Беларусь, Расія і Казахстан) адбудуцца ў аўторак, 23 лістапада, у Жэневе. Перамовы па лібералізацыі гандлю таварамі стануць «найважнейшай падзеяй у расійскай гандлёвай палітыцы», паведамілі ў мінэканамразвіцця Расіі.

У ведамстве адзначылі, што будучая лібералізацыя ўзаемных эканамічных абменаў павінна стварыць магутныя стымулы для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі ў самых розных сферах народнай гаспадаркі. Гэта будуць першыя маштабныя гандлёвыя перамовы нядаўна створанага Мытнага саюза з 50-гадовай гісторыяй заходнееўрапейскай інтэграцыйнай арганізацыяй, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Пагадненне аб свабодным гандлі будзе ўключаць у сябе такія раздзелы, як гандаль таварамі і паслугамі, інвестыцыі, дзяржзакупкі, абарона інтэлектуальнай уласнасці, канкурэнцыя. Па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Мытнага саюза (гандаль таварамі), перамовы будуць весціся ў фармаце ЕАСТ — краіны Мытнага саюза.