Мытня абяцае бізнэсу спрыяльныя ўмовы

14.09.2010 14:34
Архив Редакция

Беларуская мытня будзе ў далейшым рухацца да мадэлі, арыентаванай на зніжэнне выдаткаў бізнэсу, стварэнне спрыяльных умоў для яго вядзення, росту канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі ў знешнім гандлі. Такое меркаванне выказаў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі, абмяркоўваючы вынікі рэалізацыі праграмы развіцця галіны ў 2006-2010 гадах.

Па дадзеных ДМК, у 2010 годзе электроннае афармленне тавараў у рэжыме экспарту перавысіла 90%. У электронным выглядзе афармляюцца імпартныя і статыстычныя дэкларацыі. Кола добрасумленных удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, якія атрымалі права на мінімальны мытны кантроль, пашырылася да 625 прадпрыемстваў. Пабудавана і рэканструявана 10 памежных пунктаў пропуску. Акцэнт у працы мытні зроблены на прымяненне сістэмы аналізу і кіравання рызыкамі. Арганізаваны папярэдні абмен інфармацыяй аб таварах, што ўвозяцца.

Галоўнымі задачамі застаюцца напаўненне дзяржаўнага бюджэту, абарона эканамічных інтарэсаў дзяржавы ад крымінальных праяваў ў знешнеэканамічнай дзейнасці, садзейнічанне легальнаму гандлю, паведамілі ў ДМК.

Асновай рэалізацыі стратэгічных напрамкаў стане паўсюднае выкарыстанне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій. Гэта дазволіць вынесці асобныя віды кантролю за тэрыторыю пунктаў пропуску, пакінуўшы на мяжы дзве службы — мытную і памежную. У выніку скарачэння аб’ёму фізічнага кантролю, афармленне тавараў перамесціцца ў месцы іх вытворчасці і спажывання, а таксама ў буйныя лагістычныя цэнтры, значна паменшыцца колькасць унутраных пунктаў мытнага афармлення.

Рэфармаванне сістэмы мытных органаў дасць магчымасць пераразмеркаваць колькасць асабістага складу для выканання абавязацельстваў, прынятых у рамках Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі. У найбліжэйшыя 5 гадоў мытнікі плануюць завяршыць уладкаванне знешняй мяжы Мытнага саюза. Зноў пабудаваныя і рэканструяваныя пункты пропуску будуць адпавядаць усім сучасным патрабаванням ва ўмовах пастаяннага росту таварапатокаў, лічаць у ДМК.

Как вам новость?
Головоломки