Мытня спыніла кантрабанду станкоў для галення на 800 тыс. даляраў

16.09.2010 12:01
Архив Редакция

Супрацоўнікі Браслаўскага мытнага паста Віцебскай мытні канфіскавалі буйную кантрабандную партыю сродкаў асабістай гігіены. Пры даглядзе грузавога аўтамабіля, які рухаўся з Беларусі ў Расію, мытнікі выявілі незаяўлены ў суправаджальных дакументах тавар, кошт якога перавышаў 800 тыс. даляраў, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Пры афармленні на мытні транспартнага сродку з таварам «станкі для галення», «шампунь» і «сродкі для валасоў», супрацоўнік паста вырашылі агледзець грузавы адсек прычэпа і праверыць заяўленыя ў суправаджальных дакументах звесткі аб найменні і колькасці тавару.

Мытнікі высветлілі, што колькасць фактычна перамяшчанага тавару не супадае з заяўленай у дакументах. Пры пераліку апынулася, што ў транспартным сродку перавозіцца больш на 26,4 тыс. штук станкоў для галення і на 2,2 тыс. скрынаак сродкаў для валасоў, чым заяўлена, а тавар «шампунь» ў грузавым адсеку адсутнічае. Супрацоўнікі мытні таксама выявілі 39 тыс. упаковак «касет для станкоў для галення», якія не былі ўказаныя ў таварасуправаджальных дакументах.

Груз, незаяўлены ў таварасуправаджальных дакументах, затрымалі. Па дадзенай справе склалі пратаколы па ч.6 арт. 14.1 і ч.4 арт. 12.17 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Как вам новость?
Головоломки