Мытнікі праінспектавалі беларуска-літоўскую мяжу

07.10.2010 10:21
Архив Редакция

Супрацоўнікі мытных органаў Беларусі і Літвы 6-7 кастрычніка 2010 года правялі сумеснае інспектаванне пунктаў пропуску на мяжы дзвюх дзяржаў. Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, узначалілі інспекцыю старшыні ДМК Беларусі Аляксандр Шпілеўскі і генеральны дырэктар Мытнага дэпартаменту пры Міністэрстве фінансаў Літвы Антанас Шыпавічус.

У ходзе інспекцыі кіраўнікі мытных службаў дзвюх краін пракантралявалі сітуацыю на прапускных пунктах на беларуска-літоўскім участку дзяржаўнай мяжы: «Катлоўка — Лаварышкі», «Каменны Лог — Меднікі», «Беняконі — Шальчынінкі» і «Прывалка — Райдаргас».

У ГКТ растлумачылі, што па выніках праведзенага аналізу будуць вызначаны канкрэтныя мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоваў перасячэння беларуска-літоўскай мяжы фізічнымі асобамі і транспартнымі сродкамі.

Так, у выніку праверкі бакі прыйшлі да высновы аб неабходнасці правядзення дэталёвага абследавання пунктаў пропуску на мяжы Беларусі і Літвы. Для гэтага бакі плануюць стварыць двухбаковую экспертную групу па абследаванні аўтадарожных пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. Асноўнай задачай гэтай групы будзе ацэнка прапускной здольнасці кожнага пункта пропуску на мяжы і вызначэнне неабходнасці дадатковага развіцця іх інфраструктуры.

Акрамя таго экспертнай групе трэба высветліць колькасць іншых кантрольных службаў, якія размяшчаюцца ў пунктах пропуску з беларускага і літоўскага боку, узгадніць час перазменак супрацоўнікаў мытных службаў і іншых кантрольных органаў, а таксама вызначыць разумны парытэт колькасці службовых асоб мытных службаў, зыходзячы з аб’ёму функцый, якія выконваюцца імі на мяжы.

Как вам новость?
Головоломки