Мытнікі рэкамендуюць аб'язджаць "Варшаўскі мост"

10.06.2010 15:21
Архив Редакция

Дзяржаўны мытны камітэт рэкамендаваў уладальнікам аўтамабіляў, якія кіруюцца праз мяжу, аб'язджаць пункт пропуску "Варшаўскі мост". У ДМК нагадалі, што рух праз яго да 18 ліпеня праводзіцца ў рэверсійным рэжыме, што можа прыводзіць да ўзнікнення чэргаў.

У мытным ведамстве патлумачылі, што гэта звязана з правядзеннем польскім бокам рэканструкцыі моста праз раку «Заходні Буг» у аўтадарожным пункце пропуску Брэст (Тэрэспаль) (ПТА «Варшаўскі мост» Брэсцкай мытні).

Дзяржаўны мытны камітэт рэкамендуе выкарыстоўваць для перасячэння беларуска-польскай мяжы міжнародны аўтадарожны пункт пропуску Дамачава (Славацічы) і міждзяржаўны пункт пропуску Пясчатка (Палоўцы), прызначаны для перасячэння мяжы грамадзянамі Беларусі і Польшчы.

Как вам новость?
Головоломки