Мытнікі ўзялі пад адмысловы кантроль увоз аўтамабіляў фізасобамі

16.04.2010 12:18
Архив Редакция

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі прыняў рашэнне ўзмацніць кантроль за аўтамабілямі, якія ўвозяць у краіну фізічнымі асобы. "Начальнікам мытняў ці асобам, якія іх замяшчаюць, далі права вызначаць прызначэнне транспартных сродкаў, якія ўвозяць фізасобы", — распавялі ў ДМК.

«За першыя тры месяцы гэтага года юрыдычныя асобы завезлі ў пяць разоў менш грузавых транспартных сродкаў і грузапасажырскіх мікрааўтобусаў поўнай масай да пяці тон у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У той самы час колькасць такіх транспартных сродкаў, увезеных фізічнымі асобамі, узрасло ў два разы», — паінфармавалі ў прэс-службе ДМК.

У камітэце мяркуюць, што «пад выглядам транспартных сродкаў для асабістага карыстання ўвозяцца транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў прадпрымальніцкай дзейнасці». У ДМК таксама звярнулі ўвагу на тое, што пры наданні  да мытнага афармлення асобе не патрабуецца здзяйсняць якіх-небудзь дадатковых дзеянняў або надаваць дадатковыя дакументы і пісьмовыя заявы.

«Усе праверачныя мерапрыемствы адбываюцца ў рамках ажыццяўлення аперацый мытнага кантролю. Пры гэтым сведчанне пра мытнае афармленне выдаецца не пазней за адзін працоўны дзень, які ідзе за днём пачатку мытнага афармлення (рэгістрацыі мытнай дэкларацыі на тавары для асабістага карыстання)», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

Асноўнымі крытэрамі пры вызначэнні прызначэння грузавых аўтамабіляў і грузапасажырскіх мікрааўтобусаў будуць з’яўляцца: пісьмовыя тлумачэнні пра мэту і спосаб выкарыстання такога аўтамабіля, а таксама прадстаўленыя дакументы, якія тлумачаць неабходнасць набыцця аўтамабіляў.

«Таксама павінна будзе падавацца інфармацыя пра наяўнасць зарэгістраваных на дадзеную асобу аналагічных транспартных сродкаў і іншыя акалічнасці, якія пацвярджаюць неабходнасць выкарыстання такіх аўтамабіляў фізічнай асобай у якасці асабістай маёмасці», — паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце, дадаўшы, што крытэрам будзе і вынік агляду аўтамабіляў.

«Улічваючы, што правядзенне дадзеных праверачных мерапрыемстваў немагчыма ажыццявіць у памежных пунктах мытнага афармлення, такія транспартныя сродкі будуць накіроўваюцца ў ведамасныя пункты мытнага афармлення, бліжэйшыя да месца жыхарства. У выпадку нязгоды з рашэннем мытні, асоба, якая завезла транспартны сродак можа звярнуцца ў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі», — паінфармавалі ў ДМК.

Как вам новость?
Головоломки