Мытнікі знайшлі ў капусце больш за 250 кілаграмаў макавай саломкі

27.04.2010 11:45
Архив Редакция

Беларускія мытнікі ў пункце пропуску «Прывалка» пры даглядзе грузавой машыны, якая кіравалася з Польшчы праз Літву і Беларусь у Расію, выявілі вялікую партыю наркотыкаў. Пад грузам свежай капусты, які выкарыстоўваўся як прыкрыццё, знаходзілася каля дзесяці тон макавага зерня.

Наркотыкі былі расфасаваны ў 400 мяшкоў, перадае БелаПАН.

Праводзячы далейшую паверку, мытнікі звярнулі ўвагу на высокую засмечанасць макавага збожжа рэчывам расліннага паходжання. У выніку экспертызы яны высвятлілі, што ўперамешку з зернем маку ў грузе знаходзілася значная колькасць макавай саломкі, агульнай вагой амаль 254 кілаграмы.

Как вам новость?