Мядзведзеў: АЭП Мытнага саюза — выгадная і цікавая справа

05.07.2010 14:36
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў на саміце ЕўрАзЭС, які праходзіць у Астане назваў дзесяцігадовы тэрмін з моманту ўтварэння супольнасці не вельмі значным. "Дзесяць гадоў — тэрмін немалы, але з іншага боку, у гістарычным плане не вельмі значны. Часам, можа быць, здавалася, што мы стаім на месцы, абмяркоўваем пытанні, якія ўжо даўным-даўно вырашаныя. Насамрэч рухаліся мы хутка", — адзначыў расійскі лідар.

Па словах Дзмітрыя Мядзведзева, тэмпы інтэграцыя ў ЕўрАзЭС былі нашмат хутчэйшыя, чым у Еўропе. «Гэта не значыць, што мы рухаемся без праблемаў. Часам вельмі горача абмяркоўвалі пытанні, але, у выніку, выходзім на дамоўленасці, што паказаў і сённяшні саміт», — сказаў прэзідэнт Расіі, перадае БелТА.

Таксама кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што яшчэ патрэбна вялікая праца па фармаванні АЭП. «Але з улікам таго, што гэта сапраўды выгадная і цікавая справа, я ўпэўнены, што мы пра ўсё дамовімся. Упэўнены, што ў самыя кароткія тэрміны будуць прыняты ўсе неабходныя рашэнні».

Наступнае паседжанне Міждзяржсавета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў пройдзе ў другой палове снежня 2010 года ў Маскве.

Как вам новость?