Мядзведзеў даў "Газпрому" ўказанні ў сувязі з рашэннем Лукашэнкі па транзіце

22.06.2010 16:36
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў даў усе неабходныя ўказанні кіраўнку "Газпрома" Аляксею Мілеру ў сувязі з рашэннем беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі перакрыць транзіт расійскага прыроднага газу ў Еўропу па тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка прэзідэнта Расіі Наталля Цімакова.

«Усе неабходныя ўказанні прэзідэнтам Расіі дадзеныя, у тым ліку і кіраўніцтву «Газпрома», — сказала Наталля Цімакова. Пры гэтым прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы не патлумачыла, якія менавіта ўказанні даў Дзмітрый Мядзведзеў кіраўніку раіейскага газавага холдынгу, сказаўшы толькі што паміж імі адбылася тэлефонная размова, перадае РИА «Новости».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, «Газпром» з 09:00 21 чэрвеня па беларускім часе прыступіў да скарачэння паставак газу ў Беларусь праз нявыплату Мінскам доўгу, які ўтварыўся з пачатку года. Раніцай 22 чэрвеня з 09:00 па беларускім часе расійскі холдынг давёў скарачэнне аб’ёмаў паставак газу ў Беларусь да 30%.

У сваю чаргу, урад Беларусі распрацаваў кампрамісны варыянт вырашэння газавага канфлікту з Расіяй, паводле якога «Газпром» абавязаны неадкладна пагасіць запазычанасць за транзіт газу па тэрыторыі Беларусі. Доўг за транзіт расійскі бок прызнаў.

Акрамя таго, міністэрства энергетыкі Беларусі накіравала ліст дырэктару па агульнай палітыцы генеральнага дырэктарата Еўракамісіі па энергетыцы і транспарце Ганне Хутман, у якім паведамляе, што «неканструктыўная пазіцыя» Газпрома «і далейшае скарачэнне расійскім бокам паставак газу ў Беларусь можа прывесці да тэхнічнага памяншэння транзіту газу ў Еўропу».

Аднак, па словах прэс-сакратара міністэрства энергетыкі Беларусі Людмілы Зяньковіч, Беларусь абяцала забяспечваць бесперабойны транзіт расійскага прыроднага газу еўрапейскім спажыўцам.

Між тым, 22 чэрвеня на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што распарадзіўся перакрыць транзіт расійскага газу ў Еўропу праз газатранспартную сістэму краіны. «Я загадаў зараз ўраду перакрыць транзіт праз Беларусь, пакуль не заплоціць за транзіт «Газпром», — сказаў беларускі лідар.

Как вам новость?
Головоломки