Мядзведзеў гатовы падпісаць праект базавага пагаднення па АЭП

15.12.2010 12:48
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў ухваліў праект пагаднення аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы, якое з'яўляецца часткай пакету міжнародных дамоваў па фармаванні нарматыўна-прававой базы Адзінай эканамічнай прасторы з Беларуссю і Казахстанам. Расійскі лідар заявіў, што варта «лічыць мэтазгодным ажыццявіць падпісанне пагаднення» на вышэйшым узроўні.

У сваім распараджэнні Дзмітры Мядзведзеў пастанавіў «прыняць прапанову ўрада РФ аб падпісанні пагаднення аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы», перадае РИА «Новости».

Тым не менш, кіраўнік Расіі дазволіў мінэканамразвіцця краіны ўносіць у ходзе перамоваў ва ўхвалены ўрадам праект пагаднення змены, якія не маюць прынцыповага характару.

На пасяджэнні вышэйшага органа Мытнага саюза трох краін рыхтуюцца да падпісання тры пагадненні: аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы, аб ўзгодненых прынцыпах валютнай палітыкі і аб стварэнні ўмоваў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу.

Как вам новость?
Головоломки