Мядзведзеў: Лукашэнку трэба працаваць па-сур'ёзнаму, а не прымаць беспрацоўных

22.04.2010 09:45
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў на сустрэчы ў Харкаве са сваім украінскім калегам Віктарам Януковічам пракаментаваў прадстаўленне прытулку ў Беларусі кіргізскаму лідару Курманбеку Бакіеву. Па словах расійскага лідара, адна справа — гэта рэальнае партнёрства краін-суседзяў з РФ, а іншае — дакляраванне намераў.

«Адна справа — дамаўляцца па-сур’ёзнаму, працаваць, ісці насустрач адзін аднаму, дапамагаць адзін аднаму, іншая справа — прымаць рашэнні аб прыёме на сталае месца жыхарства людзей, якія страцілі працу. Гэта розныя рэчы. Рабіце высновы самі», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Як адзначыў прэзідэнт Расіі, дасягнутыя з Віктарам Януковічам дамоўленасці па падаўжэнні тэрміна знаходжання Чарнаморскага флоту РФ у Крыме і прадстаўленне Украіне зніжкі на расійскі газ каля 30% — гэта «рэальны партнёрскі крок з боку Расіі і Ўкраіны, гэта крок, якога мы вельмі даўно чакалі».

«Менавіта ў такіх дзеяннях правяраюцца сапраўдныя намеры суседзяў, сяброў, сваякоў, блізкіх нам краінаў. Украіна сёння гэты крок здзейсніла, як і Расія», — адзначыў Дзмітры Мядзведзеў.

«Калі казаць пра іншыя краіны, трэба паглядзець, наколькі іх дзеянні суадносяцца з тымі вынікамі, якія дасягаюцца, і з тымі ўчынкамі, якія здзяйсняюцца. Калі казаць пра ўсялякага кшталту зніжкі, пра дапамогу, то ўзнікае пытанне — у імя чаго і за што. Гэта павінна быць партнёрства», — падкрэсліў прэзідэнт РФ.

Как вам новость?
Головоломки