Мядзведзеў: Мытны саюз стаў для Расіі палітычнай перамогай

28.12.2010 15:22
Архив Редакция

Прэзідэнт РФ Дзмітры Мядзведзеў назваў пачатак працы ў гэтым годзе Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана палітычнай перамогай. "Сёлета запрацаваў Мытны саюз. Гэта вялікая палітычная перамога і сур'ёзнае эканамічнае выпрабаванне", — сказаў расійскі лідар.

«Таму мы, натуральна, рады інтэграцыі, але ў той жа час мы павінны быць у поўным узбраенні для таго, каб адказваць на тыя праблемы, якія звязаны з уступленнем у Мытны саюз, які дае не толькі перавагі, але і стварае пэўныя цяжкасці», — цытуе Дзмітрыя Мядзведзева РИА «Новости».

Прэзідэнт Расіі нагадаў, што ў ліпені ўступіў у сілу Мытны кодэкс і з’явілася адзіная мытная тэрыторыя.

Пры гэтым Дзмітры Мядзведзеў дадаў, што «напярэдадні выхаду на Адзіную эканамічную прастору і на прадакляраваны намі з іншымі дзяржавамі Еўразійскі саюз нам патрэбна будзе яшчэ вельмі сур’ёзная праца».

Как вам новость?
Головоломки