Мядзведзеў нагадаў пра абяцанне Лукашэнкі прызнаць Абхазію і ПА

03.08.2010 10:44
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прысутнасці кіраўнікоў шэрагу краін СНД раней заяўляў аб сваім цвёрдым намеры прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асетыю. Пра гэта 3 жніўня ў Сочы нагадаў прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў.

Па словах расійскага лідара, Расія зацікаўленая ў міжнародным прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, але гэта не з’яўляецца самамэтай для краіны. «Такой задачы не стаяла і не стаіць», — сказаў кіраўнік расйскай дзяржавы, перадае РИА «Новости».

Тым не менш, Аляксандр Лукашэнка, па словах Дзмітрыя Мядзведзева, сам выказаў жаданне прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асетыю. «Ён сказаў: «Я ўрачыста абяцаю, што я ўсё зраблю за самы кароткі час», — нагадаў прэзідэнт Расіі.

Как вам новость?