Мядзведзеў назваў "не прававым" абмежаванне Беларуссю паставак грэчкі ў РФ

02.09.2010 17:22
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў лічыць, што абмежаванні на пастаўкі ў Расію грэчкі, уведзеныя Беларуссю, з'яўляюцца "не прававымі". У сувязі з гэтым расійскі прэзідэнт даручыў першаму віцэ-прэм'еру Расіі Ігару Шувалаву, які курыруе Мытны саюз, правесці перамовы з беларускімі партнёрамі.

«Я разумею, што справа гэта цяжкая, часам патрабуе вялікіх душэўных сілаў. Але куды дзявацца, мы ў адным саюзе, мы братэрскія дзяржавы», — адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў.

У сваю чаргу, кіраўнік Асацыяцыі кампаній раздробнага гандлю Леў Хасіс папрасіў расійскага прэзідэнта аб дапамозе з боку дзяржавы, каб у рамках Мытнага саюза зняць абмежаванні, перадае «Беларускі партызан».

«Нашы пастаўшчыкі з Беларусі, у якіх ёсць грэчка, адмаўляюцца пастаўляць з-за абмежаванняў, устаноўленых урадам Беларусі. Нам не вельмі зразумела — якія могуць быць абмежаванні пры Мытным саюзе?» — сказаў Леў Хасіс.

Как вам новость?