Мядзведзеў: праца па стварэнні Мытсаюза ідзе без сур'ёзных збояў

16.08.2010 15:06
Архив Редакция

Праца па стварэнні Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана ідзе па плане і без істотных збояў. Пра гэта паведаміў 16 жніўня прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў. "Цяжкасцяў дастаткова, што, у прынцыпе, натуральна. Гэта вельмі маштабны праект, такіх задачаў мы ніколі не вырашалі ў найноўшай гісторыі расійскага дзяржавы", — сказаў расійскі прэзідэнт.

Выступаючы на нарадзе па пытаннях інвестыцыйнага клімату ў Расіі, Дзмітры Мядзведзеў назваў вельмі важным момантам тое, што ўлада і бізнэс павінны разам вучыцца працаваць у новых умовах Мытнага саюза. «Стварэнне інструментаў, міждзяржаўных механізмаў не з’яўляецца самамэтай. Гэта толькі сродкі. У канчатковым выніку яны павінны фармаваць спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнэсу», — цытуе расійскага лідара РИА «Новости».

На долю звароту Расіі з Беларуссю і Казахстанам прыпадае значная частка расійскіх знешнегандлёвых аперацыяў, нагадаў прэзідэнт Расіі. «Вельмі значная частка, — падкрэсліў Дзмітры Мядзведзеў. — Нават па гэтых меркаваннях павінны надаць гэтаму фактару павышаную ўвагу».

«Расія, Беларусь і Казахстан павінны разам стварыць камфортныя ўмовы для працы інвестараў у рамках Мытнага саюза, у тым ліку для інвестараў з трэціх краінаў», — адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Па словах Дзмітрыя Мядзведзева, «з аднаго боку, цікавасць да Мытнага саюзу з боку замежных партнёраў дастаткова высокая». «Бо размова ідзе аб перспектыўным рынку са значнай колькасцю спажыўцоў, з агульным насельніцтвам 175 млн. чалавек, які дынамічна развіваецца і расце», — сказаў расійскі прэзідэнт.

«Гэта ўсё патэнцыйныя спажыўцы, і ствараючы нарматыўна-прававую базу Мытнага саюза, мы, у першую чаргу, кіруемся агульнапрынятымі правіламі», — дадаў Дзмітры Мядзведзеў.

Аднак, па словах прэзідэнта Расіі, трэба вырашыць шмат праблем. Дзмітры Мядзведзеў адзначыў, што гэта прызнаюць усе інвестары. У якасці прыкладу прэзідэнт Расіі назваў выдаткі, звязаныя з перасячэннем мытных межаў.

Как вам новость?
Головоломки