Мядзведзеў праігнараваў запрашэнне Лукашэнкі прыехаць у Берасце

24.06.2011 11:56
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў, нягледзячы на запрашэнне, не прыехаў у Берасце з нагоды 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта 23 чэрвеня падчас паездкі ў Берасцейскую вобласць распавёў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "Чаму не прыехаў? Трэба гэтае пытанне адрасаваць яму. У мяне на гэта пытанне канкрэтнага адказу няма", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Я на гэтую тэму з ім не размаўляў пасля таго, калі яму было адпраўлена запрашэнне прыехаць у Брэст», — паведаміў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.

Прэзідэнт лічыць, што 70-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны — гэта падстава прадэманстраваць беларусам і расійцам, што «ў нас агульная памяць і мы заўсёды будзем разам».

Разам з тым крыніца ў Крамлі парэкамендавала спытаць у Аляксандра Лукашэнкі, чаму ён не скарыстаўся запрашэннем Дзмітрыя Мядзведзева наведаць 22 чэрвеня Маскву, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

«Мы ўжо былі ў Берасці ў 2008 годзе, таму запрасілі яго да нас», — адзначыла крыніца.

Как вам новость?
Головоломки