Мядзведзеў прызнаў перамогу Лукашэнкі на выбарах

27.12.2010 09:13
Архив Редакция

Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітры Мядзведзеў павіншаваў новаабранага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы. "Жадаю Вам поспехаў, а брацкаму беларускаму народу — міру і працвітання", — цытуе тэкст віншавання прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, раней беларускія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі заявілі ўвечар 22 снежня аб тым, што напярэдадні прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітры Мядзведзеў павіншаваў свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Між тым на 11:44 23 снежня на афіцыйных сайтах кіраўнікоў Беларусі і Расіі адсутнічала якая-небудзь інфармацыя аб гэтым.

У сваю чаргу віцэ-спікер Дзярждумы Расіі Уладзімір Жырыноўскі заявіў, што пераабраны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сам разумее, што ён не перамог на выбарах.

Уладзімір Жырыноўскі таксама сказаў, што Расія сваю пазіцыю ўжо заняла. «Мядзведзеў ні слова не сказаў пра яго (пра Лукашэнку). Гэта выбар беларусаў, хай беларусы самі лічаць. Гэтымі словамі ён сказаў: «Аляксандр, я твае выбары не прызнаю, мне сорамна за цябе, і нам агідна з табой мець справы». Вось так бы я перавёў на нармальную бытавую мову фразу прэзідэнта нашага, калі ён сказаў: гэта выбар беларусаў», — сказаў віцэ-спікер Дзярждумы Расіі.

Как вам новость?