Мядзведзеў ратыфікаваў пагадненне з РБ аб пастаўках ваеннай прадукцыі

09.02.2011 14:44
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў ратыфікаваў міжурадавае пагадненне з Беларуссю аб забеспячэнні ўзаемных паставак прадукцыі ваеннага, двайнога і грамадзянскага прызначэння ва ўмовах пагрозы агрэсіі або вайны. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі расІйскага лідара. 

Міжурадавае пагадненне стварае прававую аснову і механізмы двухбаковага эканамічнага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва бакоў у перыяд нарастання пагрозы агрэсіі і ў ваенны час. У падобных умовах удзельнікі дамовы абавязваюцца ажыццяўляць узаемныя пастаўкі прадукцыі ў рамках мабілізацыйных планаў эканомікі дзяржаў.

Як адзначылі ў Адміністрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, рэалізацыя дадзенага пагаднення не прывядзе да дадатковых расходаў сродкаў федэральнага бюджэту Расіі.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, пагадненне было падпісана 10 снежня 2009 года ў Маскве. 26 студзеня 2011 года Дзяржаўная дума Расіі ратыфікавала дакумент.

Как вам новость?