Мядзведзеў: «Славянскі базар» дапамагае ўмацоўваць адносіны паміж краінамі

12.07.2010 09:25
Архив Редакция

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адкрывае шырокія магчымасці для паглыблення рознабаковых сувязяў паміж народамі Беларусі, Расіі, Украіны і многіх іншых краінаў. Пра гэта ідзе гаворка ў вітальным пасланні прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева гасцям і ўдзельнікам фестывалю.

Па словах кіраўніка расійскай дзяржавы, правядзенне фестывалю «дазваляе рэалізаваць перспектыўныя ідэі ў галіне гуманітарнага супрацоўніцтва, служыць добрым стымулам для далейшага творчага росту адоранай моладзі», перадае БелТА.

«За мінулыя гады форум ператварыўся ў яркае і запамінальнае культурнае свята, колькасць удзельнікаў якога расце пастаянна. І сёння насычаная змястоўная праграма «Славянскага базару ў Віцебску» прыцягвае ўвагу мільёнаў гледачоў», — заявіў у сваім пасланні Дзмітры Мядзведзеў.

Высокую ацэнку працы арганізатараў фестывалю даў і прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які адзначыў іхную здольнасць стварыць добрую, сяброўскую атмасферу для ўсіх удзельнікаў форуму.

«Фестываль у Віцебску — доўгачаканая падзея ў жыцці эстраднага мастацтва, якое прадстаўляе лепшыя прафесійныя дасягненні выканаўцаў розных краінаў. Прыемна, што ў яго рамках таксама прадстаўлена ўкраінскае мастацтва. І гэтым разам нашы артысты прадэманструюць найвышэйшае прафесійнае майстэрства, умацоўваючы аўтарытэт нашай дзяржавы і сяброўства паміж нашымі народамі», — заявіў Віктар Януковіч.

Как вам новость?
Головоломки