Мядзведзеў спадзяецца на правільны выбар беларускага народа

28.09.2010 15:15
Архив Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў выказаў упэўненасць у тым, што 19 снежня на выбарах прэзідэнта Беларусі беларускі народ зробіць правільны выбар, і "ён будзе ажыццёўлены ў рамках заканадаўчага поля з захаваннем усіх правоў і карэнных інтарэсаў грамадзян Беларусі". Пра гэта расійскі лідар заявіў 28 верасня падчас свайго візіту ў Шанхай.

«Нам не абыякавы лёс беларускага народа», — падкрэсліў Дзмітры Мядзведзеў і жартам дадаў, што ад выбараў у Беларусі «нічога добрага не чакае», перадае «Інтэрфакс».

Пры гэтым Дзмітры Мядзведзеў адзначыў, што прэзідэнцкія выбары з’яўляюцца ўнутранай справай Беларусі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Цэнтрвыбаркам Беларусі 27 верасня зарэгістраваў 17 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты краіны, уключаючы дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.

У найбліжэйшыя дні ўдзельнікі груп атрымаюць адпаведныя пасведчанні і падпісныя лісты і з 30 верасня змогуць прыступіць да збору подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта краіны. Не пазней за 29 кастрычніка ўключна падпісныя лісты павінны быць прадстаўлены ў тэрытарыяльныя камісіі.

У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам кандыдатам у прэзідэнты Беларусі становіцца асоба, у падтрымку якой сабрана не менш за 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў.

Как вам новость?