Мядзведзеў ўзнагародзіў ордэнам Мужнасці беларускага ратавальніка

14.10.2010 10:07
Архив Редакция

У сераду, 13 кастрычніка, прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў у Крамлі ўручыў дзяржузнагароды ратавальнікам, якія прымалі ўдзел у тушэнні лясных пажараў. У тым ліку вызначыліся 15 замежных грамадзян, сярод якіх быў прадстаўнік Беларусі. Ордэн Мужнасці атрымаў начальнік аэрамабільнага атраду авіяцыі МНС Мікалай Губко, паведамілі ў МНС Беларусі.

Дзмітры Мядзведзеў папрасіў узнагароджаных супрацоўнікаў пажарных службаў замежных дзяржаў перадаць ад яго імя словы падзякі ўсім тым, хто прымаў рашэнні аб накіраванні ратавальнікаў і пажарнікаў у Расію. «Я вельмі цаню гэты жэст падтрымкі», — сказаў прэзідэнт РФ, перадае БелТА.

Дзмітры Мядзведзеў падкрэсліў, што гэта ўзнагароды за асабістыя заслугі, не залежнасці ад таго, у якім падраздзяленні працуюць ратавальнікі і грамадзянамі якой дзяржавы яны з’яўляюцца.

Як раней паведамляў Тэлеграф, на працягу двух тыдняў 143 чалавекі і 25 адзінак тэхнікі з Беларусі ў кругласуткавым рэжыме тушылі пажары ў Расіі. Беларускія ратавальнікі абаранілі ад магчымага распаўсюду гарэння населеныя пункты Кудом, Лапухі, Крывуша, Малінаўка, Рабінаўка, Цюкава Разанскай вобласці.

Как вам новость?