Мясніковіч: Беларусь мае поўнае права на крэдыт МВФ

13.06.2011 14:56
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць, што Беларусь, як паўнапраўны член Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), мае поўнае права атрымаць крэдыт ад гэтай арганізацыі. "Мы маем права разлічваць на пэўную падтрымку ў цяжкую хвіліну", — заявіў 13 чэрвеня беларускі прэм'ер у ходзе сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ у Беларусі Крысам Джарвісам.

Кіраўнік беларускага ўрада сустрэўся з прадстаўнікамі місіі МВФ, каб абмеркаваць ключавыя пытанні вылучэння крэдыту і выпрацаваць узгодненую праграму дзеянняў, перадае РИА «Новости».

«Мы абмяркуем пытанні якасці выканання рэкамендацый місіі, выкладзеныя ў мінулы раз, узгоднім пазіцыі на чарговы перыяд і абмяркуем пытанні, звязаныя з нашым зваротам па стабілізацыйныя крэдыты», — растлумачыў Міхаіл Мясніковіч ў пачатку сустрэчы.

Крыс Джарвіс, у сваю чаргу, адзначыў, што пасля сустрэч з прадстаўнікамі беларускага ўраду, Нацыянальнага банка, эканамістамі, дыпламатамі і прафсаюзнымі лідарамі краіны ў экспертаў місіі склалася «дастаткова добрае ўяўленне аб бягучай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі».

Кіраўнік місіі МВФ паведаміў, што эксперты фонду прапанавалі ўраду Беларусі «некаторыя варыянты дзеянняў» па выйсцю з эканамічнага крызісу.

З нагоды вылучэння стабілізацыйнага крэдыту Беларусі Крыс Джарвіс адзначыў, што гэта пытанне пакуль знаходзіцца на першым этапе разгляду.

Як перадаваў Тэлеграф, Беларусь звярнулася ў МВФ за стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 8 млрд даляраў. У Міністэрстве фінансаў Беларусі лічаць, што шанцы атрымаць крэдыт ад МВФ дастаткова высокія.

Как вам новость?
Головоломки