Мясніковіч: Беларусь не будзе абмяжоўваць імпарт з краін Мытнага саюза

23.06.2011 16:34
Архив Редакция

Беларусь не мае намеру абмяжоўваць імпарт з краін-членаў Мытнага саюза. Пра гэта 23 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. "Ніякіх адміністрацыйных рашэнняў у галіне абмежаванняў імпарту або рэгулявання экспарту не прымалася і прымацца не будзе", — адзначыў ён.

«Мы за тое, каб быў збалансаваны гандаль, і ў гэтай сітуацыі ўсё будзе заснавана на прынцыпах попыту і прапановы, а таксама канкурэнтаздольнасці тавараў і паслуг», — падкрэсліў прэм’ер-міністр, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы закрыць межы краіны ў выпадку эканамічнай катастрофы. «Калі наогул будзе катастрофа (у эканоміцы), мы наогул закрыем межы і будзем купляць па імпарце толькі тое, што нам трэба», — сказаў ён.

Как вам новость?