Мясніковіч: Беларусь не ігнаруе рэкамендацыі МВФ

23.02.2011 17:46
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў 23 лютага, што ўлада не ігнаруе высновы і рэкамендацыі міжнародных фінансавых арганізацый. Паводле яго слоў, іх рэалізацыя дапаможа Беларусі дасягнуць пастаўленай задачы — павысіць свае пазіцыі ў вядучых міжнародных рэйтынгах.

«Рэйтынгі МВФ і Сусветнага банка даюць сусветнай супольнасці сігнал, што такое Беларусь і якія перспектывы супрацоўніцтва з гэтай краінай», — растлумачыў беларускі прэм’ер, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў праект праграмы дзейнасці ўрада на 2011-2015 гады, перадае БелТА.

«Ужо ў бягучым годзе мы плануем прыняць усе рашэнні па ўваходзе Беларусі ў трыццатку першых у свеце краін па ўмовах вядзення бізнэсу. Велізарную дапамогу ў рашэнне гэтага пытання ўнесла Дырэктыва № 4. Як і даручана прэзідэнтам, неабходныя дакументы для яе рэалізацыі будуць падрыхтаваны урадам ужо ў першым паўгоддзі 2011 года. Канкрэтныя напрамкі працы прапісаны ў адпаведным раздзеле праграмы ўрада», — праінфармаваў кіраўнік Саўміна.

«Урад прапрацоўвае пытанне па ўваходжанні Беларусі ў рэйтынгі глабальнай канкурэнтаздольнасці, эканамічнай свабоды, пераход у больш высокую групу класіфікацыі крэдытных рызык. За кожным складнікам рэйтынгу персанальна замацаваны члены ўрада», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што мэтавыя меры па павышэнні пазіцый Беларусі ў вядучых міжнародных рэйтынгах прадугледжаны ў праграме ўрада ўпершыню. Дасягненне гэтай мэты, па яго словах, дапаможа прыцягнуць у краіну замежных інвестараў, і для гэтага «трэба працаваць па крытэрах, якія выпрацавала сусветная супольнасць».

Мясніковіч падтрымаў ідэю аб’яднання МАЗа з КАМАЗам

Асаблівыя надзеі, па словах Міхаіла Мясніковіча, кіраўніцтва Беларусі звязвае з Мытным саюзам. «У планы нашага ўрада ўваходзіць стварэнне з удзелам беларускіх прадпрыемстваў магутных міжнародных карпарацый, здольных уплываць на рынкі сыравіны, продажаў, ўключацца ў глабальныя збытавыя сеткі», — дэпутатам прэм’ер.

Кіраўнік урада паведаміў, што пасля аб’яднання МАЗа з расійскім КАМАЗам новае прадпрыемства можа стаць адным з найбуйнейшых аўтавытворцаў у свеце. У цяперашні час, паводле яго слоў, абмеркаванне кааперацыі МАЗа і КАМАЗа ідзе актыўна, таксама прапрацоўваецца пытанне інтэграцыі прадпрыемстваў мікраэлектронікі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 22 лютага МВФ рэкамендаваў беларускім уладам узмацніць жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі і правесці дэвальвацыю нацыянальнай валюты. У сваю чаргу старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч, выступаючы з дакладам перад кіраўніком дзяржавы заявіў, што ў бліжэйшы час праводзіць дэвальвацыю рубля не плануецца.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки