Мясніковіч: Беларусь хутка выйдзе на рэальны курс нацвалюты

20.05.2011 09:31
Архив Редакция

Беларусь у найбліжэйшы час выйдзе на рэальны курс нацыянальнай валюты. Пра гэта 19 траўня заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. "У самы бліжэйшы час Беларусь выйдзе на рэальны курс нацыянальнай валюты на аснове рэальнага попыту і прапановы, вычышчанага ад спекулятыўных дэвальвацыйных чаканняў", — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Па словах прэм’ера, гэта важна не толькі для беларускіх суб’ектаў гаспадарання, але і для нашых гандлёвых партнёраў, каб рост цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту з прычыны карэкцыі валютнага курсу не падарваў па адчувальных таварных пазіцыях эканоміку вытворцаў у нашых калегаў па Мытным саюзе, перадае БелТА.

«У перспектыве расійскі рубель, я думаю, мог бы быць рэальнай рэзервовай валютай, асабліва калі кошты на расійскія энергарэсурсы будуць устанаўлівацца не ў далярах ці еўра дзе-небудзь у Ротэрдаме, а ў рублях і ў Маскве», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Міхаіл Мясніковіч таксама заявіў, што Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС выдзеліць Мінску крэдыт у памеры 3-3,5 млрд даляраў на працягу трох гадоў. «Сума крэдыту складзе тры мільярды, нават, можа быць, 3,5. Умовы ўсе ўзгодненыя, сумы таксама вывераныя», — падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

«Пытанне даўно прапрацоўваецца, ёсць дамоўленасці, якія замацаваны ў адпаведнай матрыцы: што мы павінны рабіць, каб эфектыўна распарадзіцца пазыковыя сродкі», — сказаў беларускі прэм’ер.

У апошнія месяцы Беларусь сутыкнулася з вострым недахопам валюты, у выніку чаго курс даляра на міжбанкаўскім рынку 19 траўня ўжо дасягнуў адзнакі ў 9000 беларускіх рублёў (дэвальвацыя ў параўнанні з пачаткам валютнага ажыятажу склала 200%). На думку экспертаў, як беларускіх, так і замежных, для выхаду з крызісу Беларусі неабходна ад 8 да 10 млрд даляраў.

Как вам новость?
Головоломки