Мясніковіч: грошай ад экспарту не хапае на імпарт

27.01.2011 16:50
Архив Редакция

Кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясніковіч заявіў, што эканоміка краіны мае патрэбу ў сур'ёзнай структурызацыі. "У нас фактычна не хапае сродкаў ад выручкі экспарту, каб забяспечыць імпарт — спажывецкі, прамежкавы, інвестыцыйны", — заявіў ён 27 студзеня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў. 

«Трэба якасна змяніць структуру эканомікі, надаць больш увагі канкурэнтаздольнасці выраблянай прадукцыі і зніжэнню імпартаёмістасці», — сказаў прэм’ер-міністр. Ён таксама паведаміў, што Савет міністраў папросіць у Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі падтрымаць гэтае рашэнне, перадае БелТА.

За першыя шэсць месяцаў 2011 года ўрад павінен выйсці на паказчыкі, якія былі ўсталяваныя падчас Усебеларускага народнага сходу, нагадаў Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў, што спатрэбіцца папрацаваць для таго, каб эканамічны рост рэспублікі быў перспектыўным. «Да досыць высокага базавага ўзроўню нам неабходна прырасці за пяць гадоў яшчэ ў 1,7 разы», — растлумачыў кіраўнік Саўміна.

Ён дадаў, што ўрад будзе прыкладаць усе намаганні, каб як мага хутчэй і якасней выканаць патрабаванні прэзідэнта і пажаданні народа, прычым у поўным аб’ёме.

Как вам новость?