Мясніковіч: Кудрын не супраць прадставіць Беларусі крэдыт ЕўрАзЭС

24.02.2011 10:22
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч упэўнены, што краіна атрымае крэдыт Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС памерам да 2 млрд. даляраў. "Я сустракаўся з Пуціным (прэм'ерам РФ — Тэлеграф) і Кудрыным (міністрам фінансаў РФ — Тэлеграф). Кудрын не казаў, што Беларусь не заслугоўвае таго, каб даць рэсурсы з антыкрызіснага фонду", — заявіў ён.

Прэм’ер таксама дадаў, што ў дадзены момант фонд разглядае дакументы, якія падала Беларусь, паведамляе БелТА.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Беларусь падала заяўку ў Антыкрызісны фонд Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) на атрыманне крэдыту ў памеры да двух мільярдаў даляраў. Пра гэта 16 лютага паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас.

Кіраўнік мінфіна Андрэй Харкавец заявіў, што канкрэтная сума крэдыту не называецца, паколькі магчымае яго прадстаўленне яшчэ толькі абмяркоўваюць эксперты. Па папярэдніх дадзеных, фонд пачне інфармаваць беларускія ўлады па дадзеным пытанні ў сакавіку.

Как вам новость?
Головоломки