22.04.2011 14:15
Архив

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што крытыка кіраўніка краіны ў адносінах да Савету міністраў справядлівая. "Прэзідэнт цалкам справядліва крытыкаваў урад за разварушванне у працы, за марудныя рашэнні. І сапраўды, найважнейшыя пытанні не патрабуюць такога працяглага часу, які мы з вамі трацім на прыняцце адпаведных кіраўніцкіх рашэнняў", - заўважыў ён.

Такое меркаванне кіраўнік урада выказаў 22 красавіка, на пасяджэнні Савета міністраў, паведамляе БелТА.

Таму Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў ад кожнага з членаў урада «зрабіць высновы з крытыкі прэзідэнта» і неадкладна палепшыць сваю працу, прычым на практыцы. «Трэба браць гэтую задачу і вырашаць, а не разважаць», — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка падчас звароту да Нацыянальнага сходу і беларускага народа заявіў, што ў Беларусі «поўны калгас» праз нядбайнасць, разгільдзяйства і кіраўніцкую некампетэнтнасць.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс