Мясніковіч і Пуцін абмяркуюць кошт на газ для Беларусі

18.01.2011 10:26
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 20 студзеня ў ходзе працоўнага візіту ў Маскву сустрэнецца са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Як паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада, у ходзе сустрэчы бакі маюць намер абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці, кошт прыроднага газу для Беларусі на 2011 год і ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь.

Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў плануюць абмеркаваць пытанне прадстаўлення фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, а таксама бягучыя пытанні фармавання адзінай эканамічнай прасторы і функцыянавання Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана, перадае БелТА.

У беларускім ўрадзе таксама паведамілі, што Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Пуцін плануюць абмеркаваць пытанні падрыхтоўкі чарговага пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. У ходзе сустрэчы прадугледжваецца разгледзець пытанні будаўніцтва беларускай АЭС.

Как вам новость?
Головоломки