Мясніковіч распавёў пра свае планы на пасадзе прэм'ера

31.12.2010 09:17
Архив Редакция

Новы прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч плануе перагледзець структуру органаў дзяржкіравання. Паводле слоў беларускага прэм'ера, шэраг міністэрстваў выканалі свае функцыі і могуць быць трансфармаваны ў некалькі іншыя формы дзяржаўнага кіравання, у тым ліку з магчымым зліццём некаторых міністэрстваў у адно.

Таксама магчыма змяненне падпарадкаванасці прадпрыемстваў міністэрствам, паведаміў Міхаіл Мясніковіч, перадае БелТА.

«Сёння міністэрствы ў большай ступені займаюцца выключна прадпрыемствамі дзяржаўнай формы ўласнасці або з доляй дзяржавы. Ставіцца задача, каб міністэрствы праводзілі дзяржпалітыку ў адпаведнай галіне, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Па словах прэм’ера, гаворка ідзе і аб рэспубліканскай уласнасці, камунальнай, змешанай, і аб прадпрыемствах без ведамаснай падпарадкаванасці.

«Гэты прынцыпова новы падыход дазволіць на дзяржаўным узроўні, а не праз так званае ручное кіраванне, уплываць на працэсы ў той ці іншай галіне». Такі падыход прадыктаваны і пераходам дзяржаўнай статыстыкі з 1 студзеня 2011 года на агульнасусветная практыка на аснове АКЭД (Агульнадзяржаўны класіфікатар эканамічнай дзейнасці)», — распавёў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым прэм’ер-міністр лічыць, што неабходна таксама даваць больш паўнамоцтваў рэгіёнам — аблвыканкамам, гарадскім і раённым выканкамам. «Яны ведаюць, як вырашаць тыя ці іншыя пытанні сваіх рэгіёнаў, усе з Мінску не зробіш. Таму неабходна даваць адпаведныя правы выканкамам, каб забяспечвалася комплекснае і гарманічнае развіццё адпаведных рэгіёнаў», — мяркуе Міхаіл Мясніковіч.

Мясніковіч: урад не будзе істотна мяняць знешнеэканамічную палітыку

Прэм’ер-міністр таксама распавёў, што ўрад Беларусі не будзе істотна змяняць знешнеэканамічную палітыку. «Знешнеэканамічная дзейнасць Беларусі, як і знешняя палітыка, досыць выверана, яна шматвектарная, у нас шмат інтарэсаў на знешніх рынках, таму мы сваю палітыку праводзім, зыходзячы з інтарэсаў дзяржавы, і імкнемся паважліва ставіцца да сваіх партнёраў», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле слоў беларускага прэм’ера, у Беларусі шмат інтарэсаў як на Усходзе, так і на Захадзе. «Паважлівае стаўленне да пазіцыі партнёраў, суседзяў на Усходзе і Захадзе, у Еўрапейскім саюзе, СНД, краінах арабскага свету, Кітаі, Індыі, афрыканскіх дзяржавах і няма неабходнасці ў якіхсьці істотных зменах», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

«Іншая справа, што мы павінны займаць больш актыўную гандлёва-эканамічную пазіцыю, мы павінны ўваходзіць у транснацыянальныя карпарацыі, альянсы, для таго каб быць не канкурэнтамі на рынку тэхнікі, а партнёрамі», — лічыць кіраўнік беларускага ўрада. «З гэтай мэтай Беларусі неабходна інтэгравацца ў аўтамабільнай прамысловасці, станкабудаванні, сельскай гаспадарцы», — дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым прэм’ер адзначыў, што Беларусь будзе дастаткова актыўна працаваць, выкарыстоўваючы сучасныя прызнаныя ў свеце формы кааперацыі і інтэграцыі. «З’явіцца больш сумесных прадпрыемстваў з замежным капіталам, а гэта і новыя тэхналогіі, і больш пісьменнае размеркаванне рынкаў сыравіны і гатовай прадукцыі. Усё гэта ў сукупнасці будзе садзейнічаць ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі», — упэўнены прэм’ер-міністр Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки