Мясніковіч спадзяецца на хуткі прарыў у адносінах з Расіяй

20.01.2011 16:20
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў правесці чарговае паседжанне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў феврале-сакавіку цяперашняга года ў Мінску. Такую ідэю беларускі прэм'ер агучыў 20 студзеня Маскве падчас сустрэчы са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы назапасілася шмат пытанняў і іх рашэнне стала б прарывам у адносінах з Расіяй.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падтрымаў ідэю пра правядзенне чарговага
паседжання саюзнага Саўміна ў Мінску і прапанаваў узгадніць канкрэтную
дату, перадае БелТА.

Апрача гэтага, прэм’ер-міністр РФ канстатаваў, што беларуска-расійскі таваразварот практычна вярнуўся на дакрызісны ўзровень. «Самае галоўнае ў эканамічнай сферы супрацоўніцтва Беларусі і Расіі заключаецца ў тым, што расце таваразварот. За студзень-лістапад 2010 года ён практычна вярнуўся на дакрызісны ўзровень. Агульны аб’ём таваразвароту за гэты перыяд склаў 25 млрд. даляраў», — сказаў Уладзімір Пуцін.

«Апераджальнымі тэмпамі растуць пастаўкі беларускай прадукцыі на расійскі рынак. Гэты паказчык павялічыўся на 47%. Патэнцыял супрацоўніцтва высокі, нам будзе пра што пагаварыць», — адзначыў прэм’ер-міністр Расіі.

Беларускі прэм’ер пагадзіўся, што за апошні час таваразварот паміж Расіяй і Беларуссю вырас практычна на 20%. Разам з тым, па словах беларускага прэм’ера, усё адно сальда (гандлёвага балансу) застаецца рэзка адмоўным для Беларусі. Міхаіл Мясніковіч растлумачыў гэта тым, што ў расійскім экспарце ў Беларусь пераважаюць энерганосьбіты.

Как вам новость?
Головоломки