Мясніковіч: сітуацыя з валютай стабілізуецца за адзін-два месяцы

23.06.2011 15:58
Архив Редакция

Сітуацыя на валютным рынку Беларусі стабілізуецца на працягу аднаго-двух месяцаў. Аб гэтым заявіў 23 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. "Усе пытанні ў эканамічным жыцці Беларусі ў набліжэйшы месяц, максімум два, будуць вырашаны. Гэта датычыцца валютнага рынку", — сказаў ён.

Прэм’ер-міністр таксама адзначыў, што стабілізацыйны крэдыт, атрыманы з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 800 млн даляраў будзе выкарыстаны рацыянальна, для таго каб збалансаваць сітуацыю на валютным рынку. «Сёння ёсць праблемы з канвертаваннем валюты ў сувязі з недахопам золатавалютных рэзерваў. Сродкі будуць выкарыстаныя і на гэтыя мэты», — заявіў беларускі прэм’ер, перадае БелТА.

Мясніковіч абяцае пагасіць доўг за электраэнергію да 28 чэрвеня

Акрамя таго, па словах Міхаіла Мясніковіча, Беларусь да наступнага аўторка, 28 чэрвеня, цалкам разлічыцца за пастаўленую Расіяй электраэнергію.

«На гэтым тыдні адбыліся кансультацыі міністраў энергетыкі (Расіі і Беларусі), і дамовіліся, што ўсе разлікі будуць выкананы да наступнага аўторка. І, думаю, няма аб’ектыўных прычын турбавацца, каб дамоўленасць не адбылася. Яна будзе выканана», — сказаў прэм’ер.

Как вам новость?
Головоломки