Мясніковіч: у Беларусі крызісу няма

24.06.2011 10:29
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 23 чэрвеня, наведваючы Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі і фінансаў, заявіў, што на валютным рынку краіны ёсць пэўныя праблемы, але эканамічнага крызісу ў Беларусі няма. Ён адзначыў, што ў цэлым эканоміка і прадпрыемствы працуюць, экспарт вырас. "Ёсць рэальны шанец выйсці на збалансаваны аплатны баланс", — сказаў ён.

Кіраўнік урада паведаміў, што стабілізацыйны крэдыт з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у абменнікі не паступіць. «Мы будзем ісці плаўна, трэба аднаўляць давер да нацыянальнай валюты», — адзначыў ён, перадае БелТА.

Разам з тым прэм’ер-міністр заявіў, місія МВФ прыбудзе ў Беларусь для абмеркавання магчымасцяў крэдытавання толькі ў пачатку восені.

Гаворачы аб перспектывах партнёрства Беларусі і Санкт-Пецярбурга, прэм’ер паведаміў, што «простае таварнае супрацоўніцтва — гэта добрая справа, але яно не мае перспектывы». «Трэба аб’ядноўвацца ў транснацыянальныя карпарацыі, каб вырабляць новы тавар. Думаю, што ў гэтым у нас адкрываюцца добрыя перспектывы», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Как вам новость?
Головоломки